brad-crumbs

14 снежня 2023 г. каўчэг з часціцамі мошчаў блажэннай старыцы Матроны Маскоўскай і абраз святой прыбылі ў царкву-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Таццяна Кожух 7–9 снежня прыняла ўдзел з дакладам «Пераатрыбуцыя японскага пано «Пейзаж з хвояй» з калекцыі музея «Замкавы комплекс «Мір» у працы ХХ Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі «Чараўніцтва Усходу. Мастацтва пераймання або перайманне як мастацтва».

 

12 снежня 2023 г. у Вялікай канферэнц-зале Мірскага замка прайшоў выязны круглы стол на тэму «Развіццё культурна-пазнавальнага турызму. Праблемныя пытанні супрацоўніцтва ўстаноў культуры з суб’ектамі турыстычнай дзейнасці».

 

10 снежня 2023 г. у Слановай зале завяршыла працу часовая экспазіцыя васкавых фігур «Тайная вячэра. Святыя заступнікі Айчыны», адкрыццё якой адбылося 1 мая гэтага года.

10 снежня 2023 г. завяршыла працу ў царкве-пахавальні князёў Святаполк-Мірскіх часовая экспазіцыя «Выстава абразоў з фондаў Карэліцкага раённага краязнаўчага музея», адкрыццё якой адбылося 11 лістапада 2023 г.

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
15
май

Ад Дня сям’і да Дня музеяў

Запрашаем адправіцца ў падарожжа да новых адкрыццяў.