brad-crumbs

14 кастрычніка ў нашай краіне адсвяткавалі Дзень маці, а 21 кастрычніка – Дзень бацькі. Музей не застаўся ўбаку і падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў у гэты тыдзень прыемны сюрпрыз.

Растоўскі патрыятычны рух «Дарогі славы – наша гісторыя» пры падтрымцы Рэспубліканскага творчага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Прасоўванне моладзі» перадалі 19 кастрычніка ў дар музею карціну «Атаман Мацвей Іванавіч Платаў» юнай расійскай мастачкі з Растова-на-Доне Соф’і Пятруцкай.

У рамках адзіных дзён інфармавання 19 кастрычніка 2023 г. сустрэчу з працоўным калектывам музея «Замкавы комплекс «Мір» правяла кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аўдзей Надзея Віктараўна.

Убачыў свет друкаваны варыянт факсімільнага выдання Жухавіцкага Евангелля XVI ст. Яно падрыхтавана тыражом 99 экзэмпляраў з захаваннем усіх асаблівасцей арыгінала. Першы экзэмпляр перададзены ў царкву Раства Іаана Прадцечы ў Малыя Жухавічы.

21 верасня 2023 г. намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце музея «Замкавы комплекс «Мір» Вольга Навіцкая прыняла ўдзел у рабоце Рэспубліканскай канферэнцыі «Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: актуальныя праблемы і задачы».

Музей

тэматычныя экскурсіі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейныя заняткі

Купiць бiлет

Гасцiнiца «Мiрскі замак»

16 нумароў, якія спалучаюць у сабе непаўторную раскошу інтэр’ераў і сучасны камфорт

Забранiраваць
Блiжэйшая падзея
15
май

Ад Дня сям’і да Дня музеяў

Запрашаем адправіцца ў падарожжа да новых адкрыццяў.