Прапануем вам вельмі проста дабрацца да нас з дапамогай бясплатнага прыкладання Waze. Калі яно ўжо ў вас усталявана, то маршрут пабудуецца аўтаматычна пасля націску на спасылку з вашага смартфона або пасля сканавання QR-кода. Ну, а калі прыкладанні ў вас, няма, вам будзе прапанавана яго запампаваць. Прыемнай паездкі!
Адрас: 231444, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, вул.
Чырвонаармейская, 2
Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір»
GPS: 53°27'04.3"N 26°28'22.6"E
Калі вы жадаеце наведаць Мірскі замак, але не маеце асабістага аўтамабіля каб дабрацца, вы можаце скарыстацца паслугамі трансферу і замовіць паслугі персанальнага кіроўцы. Кампаніі Minsktransfertours (кампанія мае добрую рэпутацыю і шмат станоўчых водгукаў на найбуйнейшым турыстычным партале TripAdvisor) і Minsk Airport Transfer аказваюць паслугі трансферу ў гарадскі пасёлак Мір і Мірскі замак з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і горада Мінска. Замовіць трансфер вы можаце таксама на сайце кампаніі Vezu.by.
Таксама замовіць трансфер з Мінска і аэрапорта Мінск можна ля Taxiair ports.by. У іх ёсць легкавыя аўто, мінівэны і мікрааўтобусы ўсіх класаў, а каб дарога да Мірскага замка не была сумнай, можна замовіць у іх гіда.
Адпраўленне з аўтавакзала «Цэнтральны» г. Мінска, накіраванне на Карэлічы, Навагрудак, Дзятлава, Ліда (праз Навагрудак). Усе названыя рэйсы маюць прыпынак у г.п. Мір. Вы можаце набыць квіткі на аўтобус на сайце http://ticketbus.by/.
З Мінска
Мірскі замак размешчаны за 90 км на паўднёвы захад ад Мінска. Магістраль М1 (Е30) (накірунак на Брэст) да павароту на Мір →Р64 (Стоўбцы – Мір).На трасе ўстаноўлены паказальнікі.
З Гродна
Па трасе М6 ( Е28) (Гродна – Мінск) → Р11 (в. Парэчаны – Нясвіж, да г.п. Мір). Прыкладна адлегласць 200 км. З Віцебска
Па трасе М3 → магістраль М1 да паказальніка «паварот на Мір» → дарога Р64 (Стоўбцы-Мір). Прыкладная адлегласць 360 км.
З Гомеля
Па трасе М5 (Е271) (Гомель-Мінск, праз Бабруйск да Мінска) → М1 да паказальніка «паварот на Мір» → Р64 (Стоўбцы - Мір). Прыкладная адлегласць 380 км.
З Брэста
Магістраль М1 (Е30) да паказальніка «паварот на Мір» → Р11. Прыкладная адлегласць 265 км.
З Магілёва
Па трасе М4 (Магілёў – Мінск) → магістраль М1 (Е30) да паказальніка «паварот на Мір» → Р64 (Стоўбцы – Мір). Прыкладная адлегласць 280 км.