Выстава-кірмаш турысцкіх паслуг «АДПАЧЫНАК-2024»

2024-04-18

Замкавы комплекс «Мір» прымае ўдзел у 26-й Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «АДПАЧЫНАК-2024», якая праходзіць з 18 па 20 красавіка ў г. Мінск (ШКСК МІНСК-АРЭНА, пр-т Пераможцаў, 111).

Маштабнае мерапрыемства аб'яднала сотні ўдзельнікаў: супрацоўнікаў музеяў, найбуйнейшых тураператараў, прадстаўнікоў гасцінічнага бізнесу, прамысловых прадпрыемстваў, санаторыяў, паляўнічых гаспадарак і спартыўных аб’ектаў, страхавых кампаній і аўтаперавозчыкаў, уладальнікаў аграсядзіб і загарадных комплексаў.

У гэтым годзе ўсе музеі рэспубліканскага падпарадкавання прадстаўлены на адной пляцоўцы! А гэта значыць, у наведвальнікаў выставы-кірмашу ёсць унікальная магчымасць даведацца больш пра новыя музейныя праекты і паслугі!