Часовая экспазіцыя «Гісторыя ў асобах»

2024-05-01

ЦЭНТРАЛЬНЫ МУЗЕЙ ВАСКАВЫХ ФІГУР САНКТ-ПЕЦЯРБУРГА

прадстаўляе касцюміраваную гістарычную выставу

«Гісторыя ў асобах»

Васкавыя фігуры... Гэта заўсёды загадкава і незвычайна. Напэўна, няма ніводнага чалавека, якога б яны пакінулі абыякавым. Фігуры з воску даюць магчымасць убачыць легендарныя асобы і «паглядзець ім у вочы», дапамагаюць у займальнай форме пазнаёміцца з мінулым.

Для розных пакаленняў учынкі герояў зяўляюцца прыкладам і каштоўнасным арыенцірам у сучасным жыцці, іншыя, наадварот, – прыкладамі супярэчнасцяў і авантурызму. Шчаслівыя і сумныя гісторыі знакамітых людзей захаваліся ў гісторыі і многія з іх ляглі ў аснову твораў літаратуры і кіно.

На выставе прадстаўлена сусветная рэтраспектыва кіраўнікоў, музыкантаў, пісьменнікаў, акцёраў і іншых вядомых людзей: Мадам Цюсо, Хрыстафор Калумб, царэвіч Аляксей, А.С. Пушкін, В. Моцарт, А. Сальеры, Роберт Дэ Ніра і многія іншыя.

Кожная фігура – вынік сур’ёзнай навуковай прапрацоўкі псіхолагаў, гісторыкаў, мастакоў, скульптараў і іншых спецыялістаў. Персанаж ствараецца не толькі па матывах вонкавага аблічча, але і па ўнікальным імгненні, у якім яго захавалі.

Выстава акцэнтуе ўвагу на духоўных і культурных каштоўнасцях і прадугледжана як для дарослых, так і для навучэнцаў, з мэтай матывацыі цікавасці да гістарычнага мінулага.

Азнаёміцца з часовай экспазіцыяй можна з 1 мая па 30 верасня 2024 г. у першым адсеку Паўночнага корпуса палаца.

Кошт уваходных квіткоў: дарослыя – 5,00 BYN, школьнікі, студэнты– 3,00 BYN, дашкольнікі – бясплатна.

Выстава суправаджаецца тэматычнай музыкай і цікавымі падрабязнасцямі з жыцця герояў выставы.